GALERIA

Suła 12.10.2019

Адпачынак ў Польшчы/Wakacje dzieci CARITAS Warzenko 2-12.08.2019

адпачынак ў Польшчы, які быў арганізаваны праз Caritas Гданьскай архідыяцэзіі

Malowanie kaplicy

парафіяльны адпуст 08.04.2018/odpust parafialny2018

фото: Антон Чалей

Парафіяльныя рэкалекцыі 22-24.03.2018/rekolekcje wielkopostne

Парафіяльныя рэкалекцыі – 22-24 сакавіка. Рэкалекцыі праводзіл ксёндз Вадзім Сурвіла

Пілігрымка ў Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Партугалію 22.11-27.11.2017/pielgrzymka do Fatimy

Карэспандэнт “Пастаўскага краю” разам з пілігрымамі з Пастаў пабывала ў Партугаліі. Сярод дзясяткаў моў гучала і беларуская “З далёкай Фацімы даносіцца звон — з’яўленне Марыі для нас весціць ён”, — колькі разоў спявала гэту песню, столькі імкнулася ўявіць сабе тое месца, дзе Маці Божая з’явілася траім партугальскім дзецям. Галоўным месцам пілігрымкі вернікаў з новай пастаўскай парафіі Езуса Міласэрнага з яе пробашчам ксяндзом Андрэем Бульчакам і пробашчам верхнядзвінскага касцёла Аляксандрам Грыцкевічам была Фаціма. Словамі не перадаць пачуцці, якія агарнулі душу, калі ступіла на тую зямлю і ўкленчыла ля фігуры Маці Божай. Больш за пяць мільёнаў людзей — свецкіх, святароў, біскупаў — штогод прыязджаюць сюды з усяго свету, каб пакланіцца фацімскай Маці і папрасіць у яе патрэбную дапамогу сабе і сваім блізкім. Многія шлях да Марыі пачынаюць са сцяжынкі, выкла­дзенай белай мармуровай пліткай. Пакорліва, з бязмежнай верай, надзеяй і настойлівасцю больш за паўкіламетра пераадольваеш на каленях, адкрываючы нябеснай Маці сваё сэрца, прамаўляючы малітвы. Ідуць сямейныя пары з маленькімі дзецьмі на руках, якіх нясуць па чарзе мама і тата, пажылыя людзі, якім часам дапамагаюць іншыя, інвалідаў правозяць на калясках. Згодна з успамінамі старажылаў, некалі маленькая Люцыя, якой з’яўлялася Маці Божая, прайшоўшы гэты шлях на каленях, выпрасіла ў Яе аздараўленне для сваёй маці. Разлічваюць на апеку Марыі і шчодрыя ласкі яе сына — Езуса Хрыста — і пілігрымы. Вячэрняя міжнародная малітва на ружанцы штодня чытаецца з алтара на дзесяці мовах, сярод якіх не толькі партугальская ды бліжэйшых краін — Балгарыі, Германіі, Францыі, Славакіі, Італіі, Іспаніі, але і Карэі, В’етнама і нават Японіі. Кожны з прысутных прамаўляе малітву на сваёй мове. Сярод тысяч галасоў з нашых вуснаў гучала беларуская. Мы даверылі Багародзіцы не толькі свае трывогі, але завезлі і інтэнцыі родных, суседзяў, сяброў, знаёмых і незнаёмых людзей — усіх, хто, даведаўшыся пра нашу пілігрымку ў гэта святое месца, прасіў апекі Маці Божай для сябе і для тых, за каго баліць душа. Затым працэсія, на чале якой нясуць вялікі крыж, праз пэўны прамежак — фігуру Маці Божай Фацімскай, упрыгожаную белымі ружамі, за ёй з высока паднятымі свечкамі ідуць тысячы людзей. Раніцай можна прачнуцца ад гучных званоў санктуарыя, якія клічуць на святую Імшу. У ёй мы ўдзельнічалі кожны дзень. Аднаго разу яна адбылася ў асобнай каплічцы — толькі для нашай групы. Падчас яе і былі агучаны просьбы пастаўчан да Марыі. Пашчасціла нашым духоўным айцам адслужыць святую Імшу разам са святаром з Польшчы і ля галоўнага алтара фацімскай капліцы. Шмат эмоцый перажылі падчас крыжовай дарогі, якая прывяла нас у вёску, дзе жылі Францішак, Жасінта і Люцыя. На сценах іх дамоў прымацаваны таблічкі з імёнамі і фотаздымкі стогадовай даўнасці. Цікава было пабываць у этнаграфічным музеі з прадметамі быту. Дні, праведзеныя ў Фаціме, былі напоўнены асаблівай малітвай і разважаннем над пасланнем Марыі. З’яўленні Марыі 13 мая 1917 года трое партугальскіх дзяцей — 9-гадовы Францішак, 7-гадовая Жасінта Марту і іх 10-гадовая стрыечная сястра Люцыя Сантуш пасвілі авечак. Раптам іх увагу прыцягнулі дзве ўспышкі святла, падобныя на маланку. Потым яны ўбачылі Пані на зялёным дубку. “Яна была ва ўсім белым, зіхацела ясней за сонца, — так пазней напіша ў сваім дзённіку Люцыя. — Яе рукі, складзеныя ў малітве, былі падняты ўверх. З правай звісаў ружанец”. Маці Божая прасіла дзяцей прыходзіць на гэта месца кожны месяц 13 чысла, заахвочвала да пакаяння за душы ў чыстцы, да што­дзённай малітвы ружанца аб навяртанні грэшнікаў і малітвы за мір, а таксама пабудаваць капліцу на гэтым месцы ў Яе гонар. З’яўленні працягваліся шэсць месяцаў. На іх збіраліся сотні людзей. Але Божую Маці бачылі і чулі толькі трое пастушкоў. 13 кастрычніка прысутныя назіралі незвычайны цуд — “танец сонца”. А на наступны дзень па Партугаліі разнеслася вестка, што некалькі інвалідаў, якія прысутнічалі на тым месцы, былі вылечаны. Падчас сустрэч з дзецьмі Марыя паказала ім жахі пекла, прадказала завяршэнне Першай сусветнай вайны, папярэдзіла аб пераследаванні Касцёла, аб пачатку Другой сусветнай, згубным уплыве атэістычнай Расіі на ўвесь свет, пакушэнні на Папу Рымскага. У той жа час дала надзею, сцвярджаючы, што Яе Беззаганнае Сэрца затрыумфуе і Расія навернецца. Умовай было прысвячэнне Расіі Беззаганнаму Сэрцу Марыі, якое павінен учыніць Папа Рымскі калегіяльна з біскупамі свету. Гэтую просьбу выканаў 25 сакавіка 1984 года Святы Ян Павел II. Дарэчы, культ Маці Божай Фацімскай пашырыўся менавіта пры пантыфікаце Яна Паўла II, які лічыў, што падчас замаху на яго 13 мая 1981 года ён выжыў дзякуючы заступніцтву Маці Божай Фацімскай, бо ў той момант крыху схіліўся да дзяўчынкі, якая трымала яе абразік. Пазней Папа ўклаў у карону Марыі кулю, якая яго цяжка параніла. Карона вагой 2,5 кілаграма выраблена з заручальных пярсцёнкаў партугальскіх жанчын у знак падзякі Марыі за тое, што краіну абмінула Другая сусветная вайна і іх мужы не ваявалі на фронце. Маці Божая заклікала да пакаяння, навяртання і малітвы (асабліва штодня на ружанцы). Але мала хто з нас знаходзіць на гэта час. Таму, напэўна, і не змяншаецца колькасць катаклізмаў, расце хваля тэрарыстычных актаў і лакальных войнаў, якія ствараюць пагрозу Трэцяй сусветнай вайны. Новымі выклікамі становяцца амаль бескантрольная міграцыя, рост сацыяльнай несправядлівасці, этнаканфесійныя канфлікты, палітычны і эканамічны крызісы. Ушанаванне Маці Божай Фацімскай распаўсюдзілася спачатку па Партугаліі, Заходняй Еўропе, а затым і па ўсім свеце. У Фа­ціме была пабудавана вялікая святыня, якой Ватыкан надаў статус санктуарыя. Плошча перад ім у два разы большая за плошчу Святога Пятра ў Ватыкане і ўмяшчае больш за 200 тысяч чалавек. Сведка з’яўленняў Люцыя (да яе Маці Божая прыходзіла і пасля 1917 года) стала манахіняй і жыла да 2005-га, памерла ва ўзросце 98 гадоў (жыццё Жасінты і Францішка было кароткім, усе пахаваны ў фацімскай базіліцы). З Люцыяй у свой час сустракаўся арцыбіскуп Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч. На плошчы пабудаваны і сучасны касцёл на 8 тысяч чалавек. Ён мае нетыпавую форму: нізкі, без купалоў і нагадвае галерэю або выставачны цэнтр. Быў асвечаны дзесяць гадоў таму — да 90-годдзя з’яўленняў Маці Божай Фацімскай. Разнамасны, цудоўны, кантрастны Будучы ў Партугаліі, нельга было не наведаць яе сталіцу — Лісабон. Прыцягваюць увагу мазаічныя маставыя, якія нагадваюць карціны. Выкладзены яны са светлага вапняку, цёмнага базальту, шэрага граніту і жоўтага пясчаніку. Першыя маставыя з’явіліся ў XVIII стагоддзі, калі горад аднаўляўся пасля землятрусу, які адбыўся 1 лістапада 1755 года. У дзень Усіх Святых лісабонцы запалілі ў сваіх дамах свечкі і адправіліся на Імшу ў касцёлы. Праз пэўны час пачаліся землетрасенне і пажар, а затым цунамі з дзесяціпавярховы дом за шэсць хвілін знішчыла ўсё, што было ў даліне, загінула больш за 80 тысяч чалавек. Працэс аднаўлення быў доўгім і карпатлівым. Архітэктары пастараліся аднавіць і захаваць гістарычныя каштоўнасці сталіцы. Лічыцца, што горад размешчаны на сямі ўзгорках. Падымацца на іх трэба па вузенькіх вулачках пад вуглом ледзь не 90 градусаў на рарытэтным жоўтым трамвайчыку-фунікулёры. На 45-метровую вышку, узведзеную ў 1902 годзе, падняліся на ліфце. Адтуль любаваліся цудоўнымі панарамнымі відамі. Складвалася ўражанне, што ў даліне знаходзіцца амфітэатр з каларытнымі чырвонымі чарапічнымі дахамі, выступамі, якія вядуць да ракі Тэжу. Горад разнамасны, цудоўны і кантрастны. Яго славутасці адлюстроўваюць самыя розныя эпохі. Вуліцы пераплятаюцца адна з другой, часам па іх можна зайсці ў тупік. Раскошныя гандлёвыя плошчы суседнічаюць з утульнымі вулачкамі, а велічныя храмы — з домікамі, упрыгожанымі яркай рознакаляровай керамічнай пліткай — азулежу. Яна ахоўвае сцены ад вільгаці і прыдае будынкам мастацкую прывабнасць, перавага аддаецца сіне-беламу колеру. У дамах, абліцаваных пліткай, жывуць заможныя гаспадары. У маўрытанскім раёне, які ўцалеў падчас стыхіі, на звілістых вузкіх завулачках дамы шэрыя — для людзей з ніжэйшым дастаткам. У такім жыллі нізенькія дзверы, маленькія вокны, развешаная на вуліцы памытая бялізна. У Лісабоне нарадзіўся Святы Антоній. Яго яшчэ называюць Падуанскім, бо большую частку жыцця ён правёў у італьянскім горадзе Падуя (яго імя носіць пастаўскі касцёл). Партугальцы лічаць гэтага святога апекуном Лісабона і ўсёй краіны. 13 чэрвеня тут ладзіцца мноства мерапрыемстваў, прысвечаных святому. На месцы, дзе нарадзіўся Святы Антоній, стаіць касцёл. Святы — апякун маладажонаў і сем’яў. Таму многія лісабонцы імкнуцца ўзяць шлюб менавіта ў гэтым касцёле. Нам пашчасціла прысутнічаць на Імшы-падзяцы за 50 гадоў сумеснага жыцця адной сямейнай пары. У прыгожых строях “маладыя”, мноства па-святочнаму прыбраных гасцей, усмешлівых, шчаслівых. Катэдральны лісабонскі сабор, Віфліемская вежа, замак Святога Георгія, манастыр кармелітаў, касцёл Святога Роха, трыумфальная арка, 17-кіламетровы мост праз раку Тэжу, лісабонскія сады мандарынавых і апельсінавых дрэў са спелымі пладамі — усё гэта прыемна ўразіла і будзе помніцца доўга. А якая экскурсія без фірменных віфліемскіх пірожных? Рэцэпт карзіначак са слаёнага цеста, начыненых заварным крэмам з карыцай, кандытарам перадалі манахі, і яго трымаюць у вялікім сакрэце. Смакоцце — не перадаць! Гулялі па цэнтры горада, выходзілі на яго набярэжную, удыхалі акіянскі вецер і разумелі — мы на краі Еўропы, далей толькі Амерыка. Паўночная сталіца Гэта горад Порту — другі па велічыні ў Партугаліі. Жыхары называюць яго сэрцам і душой краіны і лічаць, што ён даў ёй назву. Гэта радзіма вядомага віна — партвейна. Тут нават існуе інстытут гэтага напітку, дзе можна прадэгуставаць розныя яго сарты. Гордасць горада — гістарычны цэнтр, які раскінуўся на правым беразе ракі Дору і ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Уздоўж ракі — вінныя склепы, дзе да патрэбнай кандыцыі даходзіць партвейн. Порту называюць музеем пад адкрытым небам. Тут кожны камень — захавальнік гісторыі. Горад з’яўляецца цэнтрам вінаробства і рыбалоўства. Заглядваем на чыгуначны вакзал Сан-Бенту. Але не для таго, каб адправіцца ў іншае месца, а палюбавацца прыгожымі пано, выкладзенымі больш чым з 20 тысяч керамічных плітак у блакітных і бела-сініх танах. Яны адлюстроўваюць эпізоды з гісторыі чыгункі, сцэны сялянскага жыцця. Вакзал перабудаваны ў 1916 годзе з манастыра. Гэта сапраўдны музей, дзе захаваліся старажытныя аркі, столь і многае іншае. Катэдральны сабор вызначаецца суровым знешнім выглядам, бо ў XII стагоддзі служыў яшчэ і гарадской крэпасцю. На стварэнне алтара зрасходавана 800 кілаграмаў серабра. Увогуле, у аздабленне ўсіх старажытных храмаў укладзены сотні кілаграмаў розных дарагіх металаў. Сучасныя ж касцёлы па знешнім выглядзе і ўнутраным убранстве — простыя, сціп­лыя. Кожная пабудова ў Порту нечым адметная. Партугальцы — адкрытыя, радасныя і прыветныя. Іх дабрыня адлюстроўваецца ў вачах, шчырай усмешцы. Яны вітаюць кожнага, хто заходзіць у магазін. Не ведаючы мовы, мы лёгка дамаўляліся з імі ў гасцініцы, кафэ, піцэрыі, магазінах. Хаця жыццё ў іх не такое і простае. Як расказвалі экскурсаводы, у краіне праблематычна працаўладкавацца, сярэдняя зарплата — 500 еўра (для Еўропы гэта мала). Праўда, не прыходзіцца траціцца на зімовыя рэчы і аплату ацяплення (яго ў Партугаліі проста няма, бо зімой тэмпература паветра не апускаецца ніжэй за плюс 9 градусаў). Чатыры дні, праведзеныя ў Партугаліі, кожнаму з пілігрымаў запомняцца на ўсё жыццё. За шчырую малітву, цікавыя экскурсіі, камфорт прабывання, штодзённы клопат пра сваю паству мы ўдзячныя пастырам, а асабліва ксяндзу-пробашчу Андрэю Бульчаку. Анна АНІШКЕВІЧ. www.postawy.by

Парафіяльны адпуст 23.04.2017/odpust parafialny 23.04.2017

Св. Імшу ў 15:00 цэлебравал кс. Мікалай Ціхановіч – дэкан з Глубокага.

Карнавал 2017/karnawał 2017

25.02 - паездка ў Мінск у Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага на спектакль «Viva Commedia!» 26.02 - канцэрт з удзелам хрысціянскага гурта "Laudans" і арт-групы "Беларусы" з Мінска ў пастаўским Доме культуры.

Нашыя парафіянкі ў Рыме 6-10.02.2017/Parafianki w Rzymie

Вандроўка ў Рым. Вось толькі што вярнуліся з вандроўкі ў Італію , у яе сталіцу “вечны“ горад Рым, і непасрэдна ў Ватыкан, дзе знаходзіцца цэнтр сусветнага каталіцызму і рэзідэнцыя Папы Рымскага . Група наша была невялікая. Гэта дазволіла нам больш аптымальна і насычана пазнаёміцца за 4 дні з усімі значнымі гістарычнымі месцамі горада. Вядома, найбольшы душэўны ўздым і захапленне мы атрымалі пад час наведвання Ватыкана, дзе адбылася сустрэча з нашым Папам – Францішкам, на якой прысутнічала мноства людзей з усяго свету. Гэта было штосьці неперадаваемае. Вялізны палац быў перапоўнены тысячамі вернікаў, што прыехалі, або прыляцелі, як мы, на самалёце, каб пабываць на аўдыенцыі ў Папы, якая доўжылася гадзіну. Айцец Францішак вельмі дэмакратычны ў адносінах да простых людзей. Ён благаслаўляў маленькіх дзетак, многім пілігрымам удалося працягнуць рукі і атрымаць яго благаслаўленне. Потым Папа прывітаў усіх прысутных на розных мовах свету. Мноства людзей са слязьмі на вачах апладыравалі і ўсклікалі словы падзякі для Папы. Гэта было вельмі хвалююча і непаўторна! Мы атрымалі вялікі зарад веры! Таксама нам давялося пабываць на святой імшы ў базыліцы святога Пятра, якую цэлебраваў ксёндз – біскуп Ендрашэўскі . Вялікае ўражанне засталося ў нас і ад вядомых рэлігійных і гістарычных храмаў і пабудоў . Гэта чатыры вялікія базылікі: 1.Латэранская базіліка – сабор Святога Яна Хрысціцеля на Латэранскім узгорку, дзе галоўнай рэліквіяй з’яўляецца “Святая лесвіца “. 2. Базыліка Санта – Марыя – Маджорэ. Яе заснаванне звязана з цікавай легендай . 3. Базыліка Святога Паўла за мурамі. 4. Сабор Святога Пятра. Там мы нават падымаліся на яго купал. Таксама ў захапленні ад гістарычна - архітэктурных помнікаў : Калізей , рымскі форум , Вітарыяна , калона Траяна, фантан Трэві , пантэон ,замак Святога Анёла і іншыя. Уражанняў хопіць надоўга … З гэтай нагоды вельмі ўдзячны супрацоўнікам польскага дому Яна Паўла II, дзе нас гасцінна прымалі . Аліцыя Трафімовіч.

У Віцебску прайшоў конкурс нацыянальных батлеек 5.01.2017/Konkurs przedstawień Bożonarodzeniowych w Witebsku

Конкурс праходзіў у Палацы творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска. У ім прынялі ўдзел 13 калектываў з 12 парафій Віцебскай дыяцэзіі. два другія месцы занялі дзеці з Паставаў і Полацка.

Спатканне групы НАП ў Лынтупах / spotkanie w Łyntupach Nowego obrazu parafii

27 жніўня 2016 года прадстаўнікі нашай парафіі прынялі ўдзел у праекце «Новае аблічча парафіі», які праходзіў у Лынтупах. На сустрэчы абмяняліся вопытам працы за апошні час, працавалі ў групах, разважаючы Божае слова, удзельнічалі ў канферэнцыях, прысвечаных разважанню Божага Слова і Божай Міласэрнасці. Сустрэча скончылася ўрачыстай Святой Імшой, якую цэлебравалі святары з Опсы, Далёкіх, Паставаў і Лынтуп.

Парафіяда 2016/Parafiada 2016

9-11 жніўня - другая парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі ў Оршы.

Пілігрымка на Сусветныя дні моладзі ў Кракаве (17.07-01.08.2016)/SDM 2016

Паставы-Вільня-Серадз-Чэнстахова-Кракаў-Закопанэ-Паставы

12.06.2016 Кансэкрацыя касцёла св. Антонія ў Рэдзе/konsekracja Reda 2016

Нашыя парафіяне прынялі ўдзел у кансэкрацыі касцёла ў Рэдзе (Польша)

Маёвыя набажэнствы 2016/majowe nabożenstwa 2016

Май - месяц асаблівага ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі. І ў першы майскі вечар,Маці Божая сабрала нас, дзяцей сваіх, каб супольна ўзнесці малітвы і праславіць Пана праз Яе заступніцтва. Парафіяне сабраліся, каля нядаўна, ўстаноўленага крыжа, дзе кожны вечар, а 20 гадзіне, будзе адбывацца набажэнства.

Першая Святая Імша парафіі Езуса Міласэрнага/Pierwsza Msza święta celebrowana w kościele św. Antoniego w Postawach

24 красавіка, а 15 гадзіне, адбылася першая Святая Імша парафіі Езуса Міласэрнага. Цэлебравалася яна у Касцёле св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Aсвячэннe крыжа 23.04.2016/ Błogosławieństwo krzyża na placu pod budowę kościoła

23 красавіка 2016 году, Паставы і парафію Езуса Міласэрнага, наведаў біскуп Алег Буткевіч, для асвячэння крыжа, які размешчаны, на зямлі адведзенай пад будаўніцтва касцёла. Яго Эксцэленцыя,пад час звароту да парафіянаў, прыпомніў момант з Святога Пісання, калі Маісей ўпершыню сустрэўся з Богам, пры палаючым кусце, дзе пачуў ад Госпада словы: “Здымі абутак свой, бо мейсца на якім стаіш – ёсць Зямля Святая”. І сёння, мы таксама, стаім на гэтым святым мейсцы, абраным Богам, Яго прадбачнасцю, каб тут пасялілася Яго Слава! Вядома, пачаткі бываюць нялёгкімі і ўсведамляем, колькі яшчэ цяжкасцяў трэба будзе прайсці, але калі гэтым кіруе Бог, то няма справы, якой можа хтосьці зашкодзіць, ці супярэчыць. Таму, гэты крыж, які асвячаем, будзе нам прыпамінаць, што гэта справа Божая! Тут, на гэтым мейсцы Бог будзе прыбываць праз Сваю ласку, праз Сваіх слуг, якіх высылае на гэтую зямлю, каб весці людзей да збаўлення. І гэты крыж – гэта знак Божага Валадарства!

Пілігрынацыя абраза Езуса Міласэрднага 10.02.2016/ Rozpoczęcie peregrynacji obrazu Jezusa Miłosiernego w parafii

У папяльцовую сераду падчас Святой Імшы ў нашай парафіі, у вёсцы Курасевічы, распачалася пілігрынацыя абраза Езуса Міласэрднага

"Magazyn"

Postawy - zdjęcia

Афіцыйная старонка Парафіi Езуса Міласэрнага ў Паставах