Аб’явы

на нядзелю 23 II 2020.

  1. У сераду распачынаем Вялікі Пост. Пасыпанне галавы попелам адбудзецца падчас св. Імшы ў 11.00 і 19.00. У гэты дзень абавязковы сціслы пост. (Сціслы пост – устрыманне ад мясных страваў і абмежаванне ў колькасці ежы. Сціслы пост датычыць тых, хто мае 18 гадоў і не мае 60-ці (кан. 1252). У дні сціслага посту можна цалкам падсілкавацца адзін раз, а ўсе іншыя прыёмы ежы абмежаваць. Тыя, хто не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, павінны адмаўляцца ад мясных страў). Згодна з касцёльным наказам, у перыяд Вялікага посту неабходна ўстрымлівацца ад удзелу ў забавах.
  2. У пятніцу – Св. Імша за душы церпячыя ў чысцы, а пасля св. Імшы катэхеза для супольнасці Апостальства Дапамогі Душам Чысцовым
  3. Падчас Вялікага Посту запрашаю на набажэнства крыжовы шлях. У пятніцy ў 18.30 (падрыхтоўвае супольнасць “Маці ў малітве”) і ў нядзелю крыжовы шлях ў 10.30.
  4. Песні Жальбы будуць спявацца ў кожную нядзелю Вялікага Посту перад св. Імшой ў 14:30.
  5. Дзякую за складзеныя ахвяры на патрэбы касцёла.

 

5

1 (2)Візуалізацыя касцёла

Афіцыйная старонка Парафіi Езуса Міласэрнага ў Паставах